Учора прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыняў Аляксандра Лукашэнку, які прыбыў у Ерэван для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе news.am

«Так склалася, што вы ў мяне вельмі добры сябар, і прэзідэнт Азербайджана яшчэ з даўніх часоў добры сябар. Ну, і што мне сёння рабіць? Я вельмі добра стаўлюся і да Арменіі, і да Азербайджана, і да кіраўніцтва Азербайджана яшчэ з тых часоў, калі прэзідэнтам быў Гейдар Аліеў, мы з ім працавалі. І з Вамі ў нас добрыя адносіны. Вы не думайце, мы не станем з кімсьці сябраваць супраць Арменіі. Абсалютна не — сказаў Лукашэнка, - Мы гатовыя працаваць у інтарэсах Арменіі».

Кіраўнік Беларусі дадаў, што, магчыма, закрануў недыпламатычую тэму, якую не варта было б падымаць, аднак ён не хоча, каб паміж кіраўніцтвам Беларусі і Арменіі былі нейкія недамоўленасці.

У сваю чаргу, Пашынян адзначыў, што шануе шчырасць суразмоўцы. «Думаю, гэта вельмі важна, каб у нашых адносінах не заставалася цёмных вуглоў. Вы ведаеце, што ў нас вельмі няпростыя адносіны з Азербайджанам, прама сказаць — канфліктныя. Мы гэтае пытанне абмяркоўвалі і ў АДКБ. Вядома, кожная дзяржава сама павінна думаць пра свае інтарэсы, але я хачу падкрэсліць, што ў нас калектыўныя інтарэсы, і я вельмі рады, што мы здольныя разам працаваць і абмяркоўваць нюансы для дасягнення агульнага меркавання», — заявіў Пашынян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0