Бабіч — злева, mfa.gov.by

Бабіч — злева, mfa.gov.by

У інтэрв'ю РБК міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў пра чаканні ад новага пасла Расіі Дзмітрыя Мезенцава і ахарактарызаваў стыль працы былога пасла Міхаіла Бабіча.

«Мы настроены на працу з любым прадстаўніком, любым паслом, якога накіруе Расія. Мы працавалі і з Бабічам, сустракаліся шмат разоў і абмяркоўвалі розныя пытанні, працуем выдатна і з Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым. Самае галоўнае ў тым, што калі ты сустракаешся і дамаўляешся пра нешта, то гэтыя дамоўленасці павінны выконвацца. Калі ж не, калі парушаюцца нейкія рэчы, якія ў дыпламатыі прынята лічыць важнымі, святымі нават, то пра што тады казаць …

Ну, і потым, калі гучаць заявы «я не дыпламат, я вайсковец», значыць, тады, напэўна, не трэба было ісці на дыпламатычную службу», — сказаў У. Макей.

— Ці можна сказаць, што Бабіч сабе дазваляў лішняе?

«Я думаю, што ў дыпламатыі важна гаварыць адкрыта і шчыра. Калі існуюць праблемы, то не спрабаваць схаваць іх за нейкімі прычэсанымі дыпламатычнымі выразамі. Але ёсць яшчэ адно правіла, звязанае з тым, што лепш абмяркоўваць праблему, калі яна існуе, ў закрытым фармаце.

Спрабаваць вырашыць праблему праз вынясенне яе на публічнае абмеркаванне і праз СМІ — абсалютна неэфектыўны метад, і ён ніколі не прынясе аддачы і карысці.

Таму мы настроены на спакойную нармальную працу з пасольствам Расіі. Яшчэ раз паўтаруся, мы гатовыя працаваць з любым паслом, з любым прадстаўніком, якога накіруе Расія, але важна выконваць адпаведныя правілы паводзінаў і нормы дыпламатычнага пратаколу і этыкету», — дадаў міністр замежных спраў.

Макей: Падчас абмеркавання плана інтэграцыі з расійскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя прапановы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0