president.gov.ua

president.gov.ua

У Кіеў па запрашэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прыбыў сусветна вядомы амерыканскі акцёр, рэжысёр і прадзюсар Том Круз. 30 верасня ўвечары кіраўнік украінскай дзяржавы сустрэўся з ім у кабінеце прэзідэнта, паведамляе прэс-служба.

Падчас сустрэчы Том Круз заявіў Зяленскаму, што яго цікавяць украінскія месцы для здымак аднаго з яго новых кінапраектаў.

Прэзідэнт Украіны са свайго боку распавёў госцю пра ўласны досвед працы ў кіно.

Уладзімір Зяленскі таксама адзначыў, што нядаўна ўкраінскі парламент прыняў закон аб кампенсацыі замежным кінематаграфістам ва Украіне. Гэта будзе спрыяць актыўнаму развіццю кінаіндустрыі і дасць штуршок міжнароднай сумеснай вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0