Вядома, што ў сенатары вылучалася дзевяць чалавек. Аднак імя дзявятага чалавека, якога не падтрымалі падчас галасавання, высветліць так і не ўдалося.

Начальніца арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч адмовілася называць імя кандыдата.

«Ён падаў дакументы, гэтыя дакументы нідзе не афішаваліся. Напісаў заяву на імя старшыні гарсавета: «Прашу разгледзець маю кандыдатуру». Кандыдатура была вынесеная на паседжанне, разгледжаная. Ён сказаў: «Мне быў прынцыпова важны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Я паўдзельнічаў, атрымаў задавальненне. Я не хачу, каб маё прозвішча недзе абмяркоўвалася». Гэта асабістае жаданне чалавека», — патлумачыла Ірына Янушэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?