irkut.com

irkut.com

Пастаўка чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь чакаецца ў лістападзе. Пра гэта журналістам у Палаце прадстаўнікоў паведаміў міністр абароны Андрэй Раўкоў, піша Tut.by.

— Дамова, якая была падпісана ў 2017-м годзе, уступіла ў сілу, пачалося яе фінансаванне. І пастаўкі першых чатырох самалётаў Су-30СМ чакаюцца ў лістападзе гэтага года, — расказаў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Дагавор, падпісаны ў 2017 годзе, прадугледжвае, што да канца 2020 года ў Беларусь павінны паставіць 12 знішчальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0