Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што для сучаснай Германіі ўз'яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якое значна паўплывала на далейшае фармаванне ўсяго Еўрапейскага рэгіёну.

«Нашы дзяржавы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць супольныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах ўстойлівага развіцця, — гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на працяг насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах ўзаемнага інтарэсу».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмайеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0