Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка зробіць рабочы візіт ва Украіну. Ён возьме ўдзел у II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праводзіцца ў Жытоміры. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы на пленарным пасяджэнні форуму, якое будзе прысвечана патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязяў.

Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Лідары краін падрабязна абмяркуюць актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў розных сферах, абмяняюцца думкамі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0