Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск. Пра гэта паведаміла агенцтву BNS прадстаўніца Міністэрства замежных справаў Літвы Раса Якілайцене, піша Радыё Свабода.

У сувязі з гэтым адмяніў свой візіт у Мінск і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Там ён меўся ўдзельнічаць у сустрэчы міністраў «Усходняга партнёрства».

Раней паведамлялася, што ў Мінск не прыедзе і міністр замежных справаў Польшчы Яцак Чапутовіч. Ён адмяніў паездку ў Беларусь у апошні момант з прычыны ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са сьмерцю вэтэрана антыкамуністычнага руху Карнэля Маравецкага, бацькі цяперашняга прэм'ера Матэвуша Маравецкага.

Адмянілі свае візіты і астатнія міністры замежных спраў краін Еўропы, якія павінны былі сабрацца ў беларускай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0