Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка падпісаў указ №366 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».

У Брэсцкім абласным судзе старшынёй прызначаны Антон Гушчын, які працаваў раней старшынёй суда Кобрынскага раёна. Першым намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога суда стаў Уладзімір Саўчук.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў суддзяў абласных судоў: Гомельскага — Мікалая Долю, Сняжану Ягораву, Аляксандра Піскунова і Анатоля Сотнікава, Віцебскага — Таццяну Дзегцярову, Мінскага — Алега Лапеку, Магілёўскага — Сяргея Мазурава. Суддзямі Мінскага гарадскога суда будуць працаваць Ігар Любавіцкі і Яўген Чадзюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0