kurier.at

kurier.at

У аўстрыйскім горадзе-курорце Кітцбюэль 25-гадовы мужчына забіў дзяўчыну і ўсю яе сям'ю з-за рэўнасці. Пра гэта паведамляе газета Kurier.

Адзначаецца, што забойца сам паехаў дадому да былой 19-гадовай дзяўчыны пасля таго, як напярэдадні ўбачыў яе ў кампаніі новага хлопца. Вядома, што пры гэтым пара разарвала адносіны два месяцы таму.

Былому каханку адчыніў дзверы бацька дзяўчыны, які і стаў першай ахвярай. Акрамя таго, забітыя сама дзяўчына, новы 24-гадовы малады чалавек, яе маці і брат.

Вядома, мужчына, які здзейсніў масавае забойства, самастойна здаўся ў паліцыю, звярнуўшыся ў аддзяленне са словамі «я толькі што забіў пяць чалавек». Ён таксама перадаў праваахоўным органам пісталет і нож. Мэр горада адзначыў, што «падобнай неверагоднай трагедыі ў Кітцбюэле ніколі не было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0