Фота Tut.by

Фота Tut.by

У Ліцэі БДУ афіцыйна прызначылі новага дырэктара. Ім стаў кандыдат фізіка-матэматычных навук Ігар Варакса. Загад пра гэта падпісаў рэктар БДУ Андрэй Кароль 4 кастрычніка.

41-гадовы Варакса, які ў свой час скончыў Ліцэй з сярэбраным медалём, распачаў сваю працоўную дзейнасць ва ўстанове ў 2001 годзе, ён прайшоў шлях ад настаўніка фізікі і астраноміі да намесніка дырэктара. У 2006 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «лазерная фізіка».

Папярэдні дырэктар Макар Шніп сышоў з пасады ў жніўні гэтага года. Ён кіраваў Ліцэем цягам пяці гадоў. Ігар Варакса выконваў абавязкі дырэктара гэтыя тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0