Бразільскі абаронца «Сан-Паўлу» Дані Алвеш падвергнуўся нападу пчол падчас матчу з «Фарталезай». Відэа таго, што адбылося з'явілася ў твітары Globo Esporte.
Пчолы размясціліся на вуглавым сцяжку і напалі на Алвеша, калі ён спрабаваў выканаць падачу. Адна з іх яго ўкусіла. Суддзя прыняў рашэнне замяніць сцяжок, пасля чаго гульня працягнулася.
«Сан-Паўлу» атрымаў перамогу з лікам 2:1.
Алвеш перайшоў у «Сан-Паўлу» з ПСЖ летам 2019-га. Абаронца - самы тытулаваны футбаліст свету. 7 ліпеня перамога ў Кубку Амерыкі ў складзе нацыянальнай каманды прынесла яму 40-ы трафей ў кар'еры. Акрамя ПСЖ, ён выступаў за «Севіллю», «Барселону» і «Ювентус»