У Маскве пабудуюць самае высокае кола агляду ў Еўропе — на метр вышэйшае, чым у Лондане
Масдзяржбуднагляд выдаў дазвол на будаўніцтва на ВДНГ кола агляду вышынёй 136 метраў — самага высокага ў Еўропе, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Плануецца, што атракцыён будзе пабудаваны да мая 2021 года. Праект рэалізуецца за кошт інвестара, паведаміў Масдзяржбуднагляд, не стаўшы ўдакладняць іншыя падрабязнасці.
Цяпер самым высокім колам агляду ў Еўропе з'яўляецца 135-метровае «Лонданскае вока».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ