Пра гэта заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў сёння ў час прэс-тура замежных СМІ на БелАЭС, паведамляе БелТА.

«Фізічны пуск чакаецца ў раёне студзеня, далей іншыя аперацыі, уключэнне ў сетку», - сказаў Міхаіл Філімонаў.

Раней меркавалася запусціць АЭС у снежні 2019 года.

Дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч адзначыў, што канкрэтная дата фізпуску будуць залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

«Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізпуску). Бяспека ў першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы ва ўгоду чаканням каго б там ні было мы не можам. Для нас бяспека перш за ўсё», — падкрэсліў Васіль Палюховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0