Вакцыны для прафілактыкі грыпу, пачынаюць дзейнічаць праз тыдзень-другі. Іх эфекту хапае амаль на паўгода. Таму кампаніі вакцынацыі ў Беларусі пачынаюцца ў кастрычніку, каб зіму з яе прастудамі чалавек сустрэў у поўным узбраенні.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун расказала «Нашай Ніве», што сёлета закуплена чатыры віды вакцын.

«Бясплатна будзе рабіцца вакцына расійскага паходжання «Грыпол плюс», на платнай аснове — французскія вакцыны «Ваксігрып» і «Ваксігрып Тэтра», а таксама нідэрландская вакцына «Інфлювак».

Бясплатна ў Беларусі прышчапляюць школьнікаў, студэнтаў, людзей, старэйшых за 65 гадоў, людзей з хранічнымі хваробамі, дзяцей да трох гадоў, людзей з імунасупрэсіяй, медыцынскіх работнікаў, а таксама супрацоўнікаў сілавых структур.

У залежнасці ад паліклінікі і медыцынскага цэнтра цэны прышчэпак вагаюцца ад 8 да 21 рубля. Нагадаем, што платна прышчапіцца ад грыпу вакцынамі еўрапейскіх вытворцаў можна ў кожнай дзяржаўнай паліклініцы, гэтая працэдура простая і вакцыны тыя самыя, што і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?