readfootball.com

readfootball.com

Былы футбаліст Петр Чэх падпісаў кантракт з брытанскім хакейным клубам «Гілфард Фенікс», што выступае ў другой лізе NIHL.

Чэх — тут і прозвішча, і нацыянальнасць — будзе гуляць за «Гілфард» да канца сезона на пазіцыі брамніка. Першы раз ён згуляе за новую каманду 13 кастрычніка.

«Пасля 20 гадоў у прафесійным футболе для мяне будзе неверагодным вопытам гуляць у гульню, якую я любіў глядзець, калі быў дзіцем», — сказаў сам спартовец.

Чэх выступаў за «Чэлсі» з 2004 па 2015 год, затым гуляў у «Арсенале». Чатырохразовы чэмпіён Англіі, пераможца Лігі чэмпіёнаў з «Чэлсі». Пасля траўмы галавы выступаў у шлеме, за што атрымаў мянушку «Танкіст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0