«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай заклапочанасцю сочаць за ростам напружанасці на паўночным усходзе Сірыі. Лічым важным, каб усе бакі дзейнічалі ў рэчышчы сумесных дамоўленасцей, дасягнутых у рамках астанінскага працэсу і пазбягалі дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі ў гэтым складаным рэгіёне», — гаворыцца ў заяве.

МЗС заклікае ў экстранным парадку вярнуцца да дыялогу ў мэтах пошуку палітычных спосабаў урэгулявання крызісу, паважаючы тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі, што з'яўляецца неад'емным фактарам для паступальнага аднаўлення і развіцця краіны.

 9 кастрычніка Турцыя пачала ваенную аперацыю «Крыніца міру» на ўсходзе ракі Еўфрат ў Сірыі. Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што аперацыя скіравана супраць арганізацыяў, якія Анкара лічыць тэрарыстычнымі — РПК (Рабочая партыя Курдыстана) і СНС («Сілы народнай самаабароны»). Таксама Эрдаган мае намер змагацца з «Ісламскай дзяржавай». ЕС і некаторыя краіны Азіі раскрытыкавалі дзеянні Турцыі. Выступілі супраць і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0