Турэцкія войскі аднавілі абстрэл сірыйскага горада Рас эль-Айн на мяжы дзяржаў. Пра гэта паведамляе сірыйскі дзяржаўны тэлеканал Alikhbaria ў Facebook.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган аб'явіў 9 кастрычніка пра пачатак ваеннай аперацыі «Крыніца міру» супраць Рабочай партыі Курдыстана (РПК) і тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Па словах Эрдагана, мэта аперацыі — адцясніць Атрады народнай самаабароны курдаў з паўночных раёнаў Сірыі, як мага далей ад межаў Сірыі і Турцыі, а таксама стварыць на мяжы зону бяспекі, дзе размесцяць лагер для сірыйскіх бежанцаў.
0
0
0
0
0
0