У лунінецкую міліцыю паступіла аператыўная інфармацыя пра 31-гадовага мужчыну, які стварыў завуаляваную анкету ў сацыяльнай сетцы. «Укантакце» ён перапісваўся з падлеткамі, якім не было і 16 гадоў, на інтымныя тэмы, а пасля прапаноўваў сэкс, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Міліцыі ўдалося ўстанавіць дзяцей. Дзяўчынцы, якой мужчына паслаў фатаграфіі парнаграфічнага характару, няма 16, і пра гэта затрыманы ведаў.

Зараз яго правяраюць на дачыненне да іншых падобных злачынстваў. Следчыя Лунінецкага РАСК распачалі крымінальную справу за распусныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да асобы, што не дасягнула 16-гадовага ўзросту.

 Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0