У Гомелі па падазрэнні ў забойстве 38-гадовага гамяльчаніна, які са жніўня 2019 года лічыўся без вестак зніклым, затрыманы яго родны 42-гадовы брат.
Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі следчыя правялі агляд меркаванага месца здзяйснення забойства, а таксама ўчастка мясцовасці, дзе былі знойдзеныя рэшткі цела, як мяркуецца, пацярпелага, паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.