У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар і паведаміў, што яго малая дачка бачыла, як мужчына ў бок сметніцы валок па зямлі мёртвага сабаку, на шыі якога была вяроўка. Карціна настолькі шакавала дзяўчынку, што дадому яна прыйшла ўся ў слязах, паведамляе абласная міліцыя.
У сітуацыі разабраўся ўчастковы.
Аказалася, што забіў сабаку 60-гадовы мужчына. Мужчына ўбачыў, як на яго падворку жывёла даядае яго курыцу. Тады пенсіянер папрасіў у суседа вяроўку, паклікаў сабаку і накінуў пятлю на шыю, пасля чаго павесіў, а труп аднёс на сметнік.
0
0
0
0
0
0