pixabay.com

pixabay.com

Міністр транспарту Аляксей Аўраменка пацвердзіў прыход лаўкост-кампаніі ў Беларусь. З вясны Wizzair пачне лётаць па маршруце Мінск — Будапешт, піша Tut.by.

Па словах міністра, Мінск — Будапешт — гэта адзіны напрамак, пра які дамовіліся з кампаніяй Wizzair.

— Наша мэта — развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з лаўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць рашэнне аб адкрыцці таго ці іншага маршруту.

Аляксей Аўраменка сказаў, што перамовы Беларусь вядзе «з рознымі лаўкостамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0