Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, піша «Радыё Свабода».

Зяленскі перакананы, што ўзаемны абмен фігурантамі спраў аб шпіянажы ёсьць правільным крокам для ўлагоджаньня стасункаў паміж дзьвюма краінамі.

Камэнтуючы па просьбе Радыё Свабода атмасфэру, у якой адбывалася сустрэча, і вялікую колькасьць узаемных жартаў, Уладзімір Зяленскі адразу пачаў усьміхацца, а на пытаньне, хто каго перажартаваў, адказаў: «Я ня ведаю, такой задачы не было. Ну была такая атмасфэра. Было нармальна. У яго някепскае пачуцьцё гумару. Я пабачыў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру