Як пацвердзілі «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы, Мінск пакінуў сын Франца Клінцэвіча Андрэй, які працаваў першым сакратаром пасольства Расіі ў Мінску. 

Чытайце: Сын Франца Клінцэвіча, узнагароджаны за анексію Крыма, усплыў памочнікам Бабіча ў Беларусі

Андрэй Клінцэвіч мае вельмі цьмяную біяграфію, у якой знайшлося месца і падзяцы ад Пуціна за аперацыю па анексіі Крыма. Да прыезду ў Мінск ён курыраваў гэтак званыя ваенна-патрыятычныя клубы «Адзінай Расіі».

У Мінску ён пратрымаўся менш за год, прыехаў разам з Бабічам.

Як вядома «Нашай Ніве», на чарзе на выезд з Мінска правальны расійскі агент Кірыл Калючкін, які цяпер займае пасаду ваенна-паветранага аташэ пасольства ў Мінску. 

Калючкін таксама прыехаў у Мінск разам ў Бабічам, а перад тым яго выслалі з Украіны, злавіўшы на шпіянажы. Відэа затрымання апублікавана ў інтэрнэце. 

Нагадаем, раней з Беларусі выехаў расійскі аташэ па пытаннях абароны Раман Спірыдонаў.

Чытайце таксама: «Прафесійных разведчыкаў у маёй камандзе няма». Новы пасол Расіі пачынае вучыць беларускую мову

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру