У ЗША арыштавалі дваіх выхадцаў з Савецкага Саюза, прадпрымальнікаў з Фларыды Ігара Фрумана і Льва Парнаса, якія нібыта лічыліся «сябрамі» амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа і дапамагалі яго адвакату Рудзі Джуліяні, піша The Wall Street Journal.

Бізнэсменаў арыштавалі па падазрэнні ў парушэнні правіл фінансавання выбарчых кампаній. Абвінавачванні прад'яўленыя па артыкулах пра змову, фальсіфікацыі дакументаў і хлусню перад выбарчай камісіяй. На думку следства, група ўтаіла сапраўднае паходжанне грошай ад нейкага бізнэсмена з Расіі, выкарыстоўваючы для гэтага падстаўную кампанію. Падкрэсліваецца, што Парнас і Фруман на працягу 2018 года праводзілі сустрэчы як з самім прэзідэнтам, так і з яго сынам і адвакатам, дапамагаючы ім па розных пытаннях, звязаных з Украінай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каментатар / Адказаць
25.01.1994 / 00:28
"Украининских  "друзей" "  НЕ Трампа , а Руди Джулиани . И не друзей вовсе . Как всегда либеральные сми все с ног на голову перевернут .  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру