Больш за палову ўкраінцаў (56%) не падтрымліваюць увядзенне і замацаванне ў Канстытуцыі Украіны асаблівага статусу для акупаванага Данбасу. Пра гэта кажуць вынікі апытання Цэнтра Разумкова. Падтрымліваюць асаблівы статус толькі 26% апытаных.

Ідэю ўвядзення ва Украіне федэратыўнага ладу не падтрымліваюць 63% апытаных, падтрымліваюць — 17%.

Таксама пераважна адкідаюцца грамадскай думкай такія кампрамісы дзеля дасягнення міру на Данбасе: амністыя ўсім тым, хто браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе (не падтрымліваюць 59%, падтрымліваюць — 18%), адмова ад еўраінтэграцыі, выхад з Дамовы аб асацыяцыі з ЕС (не падтрымліваюць 59%, падтрымліваюць — 19%), абвяшчэнне рускай мовы другой дзяржаўнай (не падтрымліваюць 56%, падтрымліваюць — 29,5%), адмова ад перспектывы сяброўства ў НАТА, замацаванне ў Канстытуцыі нейтральнага статусу Украіны (не падтрымліваюць 54%, падтрымліваюць — 25%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0