Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД у Ашхабадзе прапанаваў падумаць над увядзеннем адзінага візавага рэжыму на прасторы СНД накшталт шэнгенскай дамовы.

На думку Такаева, такі падыход дасць магчымасць у разы павялічыць турыстычны паток. Аднак кіраўнік Казахстана ўказаў на неабходнасць сумеснай сур'ёзнай працы экспертаў.

«На жаль, у нацыянальных візавых і міграцыйных рэжымах захоўваюцца значныя адрозненні. Яны ствараюць нязручнасці для замежных турыстаў, якія жадаюць наведаць адразу некалькі краін СНД. Я разумею, вядома, гэта складана, але, можа быць, варта разгледзець пытанне ўвядзення на тэрыторыі СНД адзінага рэжыму пад умоўнай назвай «віза Садружнасці» па тыпу шэнгенскай дамовы», — сказаў Такаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0