Амерыканская сацыялістка-кангрэсвумен, дэмакратка Аляксандрыя Акасіо-Картэс зрабіла стрыжку ў дарагім салоне, хоць магла б зэканоміць, піша The Washington Times.

Сацыялістка, якая рэгулярна выступае супраць заможных слаёў насельніцтва і высокага кошту жыцця ў бедных раёнах Вашынгтона, заплаціла каля 300 даляраў за новую прычоску ў модным салоне прыгажосці ў цэнтры горада.

Журналістам стала вядома, што Акасіо-Картэс наведала цырульню Last Tangle Salon, дзе яе пастрыглі за 80 даляраў, а затым зрабіла афарбоўванне за 180 даляраў. Акрамя гэтага, паводле крыніцы з салона прыгажосці, яна пакінула майстру гасцінец у памеры 52 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0