На месцы былых яўрэйскіх могілак на вуліцы Сухой у Мінску пачаліся будаўнічыя работы. Ад серады там капаюць траншэі пад трубы.

Разам з зямлёй рабочыя выкопвалі косці людзей, а таксама надмагільныя пліты. Увагу на гэта звярнуў краязнаўца Павел Дзюсекаў.

Па словах рабочых, частку костак ужо забраў старшыня суполкі «Бэйс Ісраэл» Давід Старобінскі.

Дырэктарка музею гісторыі і культуры яўрэяў Юліяна Мікалуцкая выклікала на месца прац супрацоўнікаў міліцыі. Тыя праводзяць агляд мясцовасці.

Гэтыя могілкі дзейнічалі з ХІХ ст. да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых могілках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы сквер. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?