Амерыканскія ўлады вырашылі адправіць у Саудаўскую Аравію дадаткова 3 тысячы сваіх вайскоўцаў пасля нападу на нафтавыя аб'екты Saudi Aramco. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка Пентагона Джонатана Хофмана.
У прыватнасці, Мінабароны ЗША накіруе ў Саудаўскую Аравію дзве дадатковыя батарэі супрацьракетных комплексаў Patriot і адзін супрацьракетны комплекс рухомага наземнага базіравання для перахопу ракет сярэдняй далёкасці.