У Крамлі лічаць немагчымым абмеркаванне пытання вяртання Крыма Украіне ў любым фармаце, уключаючы саміт «нармандскай чацвёркі». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.
«Гэтае пытанне было закрыта ў свой час, і прычыны гэтага добра вядомыя», — заявіў Пяскоў, каментуючы прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага абмеркаваць пытанне падчас сустрэчы «нармандскай чацвёркі».
Гэтую ідэю ўкраінскі лідар выказаў падчас прэс-марафона, адбыўся 11 кастрычніка гэтага года.
Пазней намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка заявіў, што расійскі бок не мае намеру абмяркоўваць тэму прыналежнасці паўвострава ў якім-небудзь фармаце. Яшчэ ў 2016 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначаў, што «ніколі не будзе» абставінаў, пры якіх было б магчыма вяртанне Крыма Украіне.





