Наступныя 10 гадоў ён правядзе ў калоніі агульнага рэжыму. Такі вырак абвесціў суд, паведамляе Радыё Свабода.
Андрэй Букраба сказаў, што ня ведае, ці будзе абскарджваць прысуд. Бацька і сябры Букрабы ад каментароў адмовіліся.
Аварыя здарылася 7 ліпеня. Уседарожнік «Мэрсэдэс», якім кіраваў нецвярозы 31-гадовы мясцовы жыхар, зляцеў з дарогі на закругленні і ўпаў у канал. У машыне было 10 чалавек. Загінулі пяцёра, у тым ліку трое дзяцей.
Паводле следчых, у момант аварыі хуткасць аўтамабіля складала 90 км/г. У крыві кіроўцы быў выяўлены алкаголь — 1,59 праміле. Ён цалкам прызнаў сваю віну.
«Яшчэ раз прашу, прабачце: я нікога не хацеў забіваць», — сказаў у апошнім слове Андрэй Букраба.
«Двое хлопцаў селі ў багажнік — і мы паехалі». Ацалелы ў страшнай аварыі пад Белаазерскам распавёў падрабязнасці





