У Віцебску 8 кастрычніка салдат-дэсантнік віцебскай 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады без намеру ў цемры стрэліў халастым патронам і трапіў саслужыўцу ў вока. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала прадстаўніца Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.
Па прагнозах дактароў, заявіла прадстаўніца Мінабароны, зрок у пацярпелага пасля лячэння адновіцца. Праводзіцца праверка.





