Пратэстоўцы, нязгодныя з пастановай суда аб выраку каталонскім лідарам, накіраваліся ў аэрапорт Барселоны Эль Прат, другі па велічыні ў Іспаніі.

Да пратэсту заклікала арганізацыя «Дэмакратычны цунамі», абвясціўшы пра масавую мабілізацыю праз сацыяльныя сеткі.

«Наша мэта ў тым, каб спыніць працу аэрапорта Барселоны», - заявіў рух у сацыяльных сетках. Рух стварыў канал у Telegram, на якім удзельнікі акцыі могуць атрымаць білет, каб службы бяспекі не пыталіся яго

У аэрапорт прыбывае ўсё больш і больш народа.

Згодна з загадамі паліцыі, чыгуначная сувязь з аэрапортам Эль-Прат была спыненая, але ўдзельнікі акцыі заклікаюць дабрацца да аэрапорта іншымі транспартнымі сродкамі.

Паводле іспанскіх СМІ, у напрамку лётнішча ўтварыліся моцныя заторы.

Лідараў каталонскага незалежніцкага руху прысудзілі да 13 гадоў турмы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?