president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў вайскоўцаў з Днём абаронцы Украіны падчас наведвання Данецкай вобласці і ўручыў ім узнагароды, паведамляе УНІАН
У сваім выступе Зяленскі адзначыў, што «былі часы, калі мы жылі занадта бестурботна па ўсёй краіне».
Па словах прэзідэнта, у той час здавалася, што вайна была нешта вельмі далёкае. «У гэты час дзяржава альбо мала, альбо зусім не турбавалася пра ўласную армію», - дадаў ён.
Зяленскі падкрэсліў, што для разумення той «недальнабачнасці і наіўнай дзіцячай даверлівасці», Украіна павінна была заплаціць «занадта дарагую цану»: страту некаторых тэрыторый і тысяч людзей.
Прэзідэнт патлумачыў, што мае на ўвазе анексію Крыма і вайну на Данбасе.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіне ўдалося «нарадзіцца нанова». «Устаць на ногі, пазбавіцца пылу і сказаць: «Не, не дачакаецеся», - дадаў прэзідэнт.





