У Бельгіі ва ўзросце 90 гадоў памёр Антоні дэ Меюс, які многія дзесяцігоддзі дапамагаў савецкім дысідэнтам, сябраваў з савецкімі праваабаронцамі, навукоўцамі, перадае Радыё Свабода. Ён быў блізкі да сям'і Андрэя Сахарава.

Антоні дэ Меюс падчас жнівеньскага путча ў Маскве ў 1991-м.

Антоні дэ Меюс падчас жнівеньскага путча ў Маскве ў 1991-м.

Па ўласнай ініцыятыве дэ Меюс распаўсюджваў на Захадзе тэксты аб правах чалавека ў СССР, атрыманыя нелегальна з Савецкага Саюза — ён выдаваў Cahiers du Samizdat («Самвыдатаўскія запіскі»).

Антоні дэ Мейюс таксама рэдагаваў «Белую кнігу» аб савецкай карнай псіхіятрыі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?