Першыя санкцыі ЗША супраць Турцыі будуць уведзены ў панядзелак і будуць нацэлены на асобных палітыкаў, паведамляе Bloomberg.
Абмежаванні ўвядуць у адказ на наступ турэцкіх вайскоўцаў у Сірыі, а таксама з-за зверстваў супраць курдаў.
Першы раўнд санкцый чакае адабрэння з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Белы дом і Мінфін ЗША не далі каментароў агенцтву.





