Беларусь заключыць дамову з амерыканскай юрыдычнай кампаніяй Crowell&Moring, каб тая дапамагла ёй дамагчыся прызнання як краіны з рынкавай эканомікай у ЗША, паведамляе міністэрства эканомікі.
Цяперашні статус дзяржавы з нярынкавай эканомікай дазваляе ЗША ўжываць у дачыненні да беларускіх тавараў абмежавальныя мытна-экспартныя тарыфы. З-за гэтага экспарт такіх тавараў у ЗША аказваецца невыгодны вытворцам.
У цяперашнім статусе Беларусь знаходзіцца з моманту распаду СССР. Пры гэтым такія краіны, як Расія, Казахстан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя і Румынія паспяхова аспрэчылі яго.
Міністэрства ўпэўненае, што беларуская эканоміка ўжо многія гады адпавядае рынкавым прынцыпам.





