Фота: mogilev.mvd.gov.by.
Сутыкнуліся аўтамабіль Audi A6 і ровар, паведамляе пра здарэнне УУС Магілёўскага аблвыканкама. Аварыя адбылася ўвечары 12 кастрычніка на вуліцы Шашэйнай.
У выніку 38-гадовы веласіпедыст і яго 36-гадовы пасажыр, якога ён перавозіў на раме, ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.
Фота: mogilev.mvd.gov.by
Абставіны здарэння высвятляюцца, распачата крымінальная справа.





