Украіна на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы заявіла, што выкананне Мінскіх пагадненняў магчыма выключна пры ўмове роспуску груповак «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы Дарка Аліфер.

«Украінскі бок падкрэсліў, што выкананне палітычнага блока пытанняў Мінскіх пагадненняў магчыма толькі пры ўмове выканання наступных пунктаў: ​​роспуск квазігруповак «Л/ДНР» і поўнага спынення агню», — напісала Аліфер.

Таксама неабходна забяспечыць эфектыўны маніторынг місіі АБСЕ на ўсёй тэрыторыі Украіны, вывесці з тэрыторыі Украіны ўзброеных фармаванняў замежных войскаў і ваеннай тэхнікі, развядзенне сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі судакранання, забяспечыць працу ЦВК Украіны, украінскіх палітычных партый, СМІ і замежных назіральнікаў, усталяваць кантроль над непадкантрольным Украіне ўчасткам расійска-ўкраінскай мяжы і гэтак далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0