Беларусь з-за падаткавага манеўру і забруджанай расійскай нафты недаатрымала ў экспартнай праграме каля $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, паведамляе БелТА.

«За кошт падаткавага манеўру, недапаставак нафтапрадуктаў, бруднай нафты мы ў нашай экспартнай праграме недаатрымалі прыкладна $1,5 млрд. З гэтай сумы 55 працэнтаў мы змаглі кампенсаваць за кошт нарошчвання экспартных паставак па іншых відах прадукцыі. Але трэба паглядзець рэзерв, дзе знайсці яшчэ палавіну да канца года», — сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Праблемныя пытанні ўзнікаюць і пры дыверсіфікацыі экспарту. «У гэтым годзе роўна на долю 30 працэнтаў мы выйшлі на рынках далёкага замежжа. У частцы Расіі і рынку ЕС адбылося зрушэнне на карысць РФ у сувязі з той сітуацыяй, якую мы маем на рынку нафты і нафтапрадуктаў. Падаткавы манеўр прывёў да ўзрастання долі Расійскай Федэрацыі і змяншэння рынку Еўрапейскага саюза за кошт страт па пастаўках нафтапрадуктаў», — растлумачыў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0