Ватыкан выпусціў «разумны» электронны ружанец «Click to Pray», які будзе дапамагаць карыстальніку падчас чытання малітваў, паведамляе Vatican News.

Гаджэт складаецца з дзесяці чорных пацерак і «разумнага» крыжа. Для актывацыі прылады выкарыстоўваюцца жэсты — яе ўладальнік павінен перахрысціцца. Прылада распрацавана для таго, каб дапамагаць маладым людзям у чытанні малітваў.

Ружанец сінхранізаваны з мабільнай праграмай, яны будуць сачыць за тым, як карыстальнік выкарыстоўвае іх падчас малітвы, і захоўваць адпаведную інфармацыю.

Прылада каштуе $110.

Гэты праект — частка ініцыятывы Pope's Worldwide Prayer Network, накіраванай на мабілізацыю каталікоў па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0