Дональд Трамп назваў нармальнай сітуацыю, пры якой Сірыя атрымлівае дапамогу ад Расіі, паведамляе Bloomberg.

«Сірыя можа атрымліваць нейкую дапамогу ад Расіі, і гэта нармальна», — заявіў ён. Па словах Трампа, удзел Масквы ў сірыйскім канфлікце будзе дарагім, як гэта было ў выпадку з Афганістанам.

«Раней гэта было Савецкім Саюзам, а цяпер гэта Расія не без прычыны: яны страцілі ў Афганістане столькі грошай, што ім давялося зменшыцца», — сказаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0