Фота: brest.mvd.gov.by

Фота: brest.mvd.gov.by

У міліцыю звярнуўся 38-гадовы жыхар працоўнага пасёлка Рэчыца і паведаміў, што ў пад'ездзе дома наглядна знаёмы беспадстаўна некалькі разоў ударыў яго нагой і стрэліў з пнеўматычнага пісталета. Праваахоўнікі высветлілі, што страляў 24-гадовы жыхар Ганцавіч, які ў той момант быў з трыма прыяцелямі. Мужчыну затрымалі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь («Асабліва злоснае хуліганства»). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0