69-гадовая жыхарка Гомеля зарэгістравалася на інтэрнэт-рэсурсе гандлёвага брокера. Паводле інструкцыі, якая паступіла ёй па мабільным тэлефоне ад «менеджара» інтэрнэт-рэсурса, жанчына перавяла са сваёй аплатнай карты на рахунак электроннага кашалька больш за 17 тысяч расійскіх рублёў.

Пасля гэтага на яе віртуальным рахунку на інтэрнэт-рэсурсе адлюстравалася залічаная сума 240 даляраў. Праз некаторы час, нібыта ў выніку паспяховых біржавых таргоў, праведзеных «менеджарам» гамяльчанкі, сума на яе рахунку значна павялічылася. Праз некаторы час жанчына перавяла на названы «менеджарам» рахунак больш за 10 тысяч беларускіх рублёў. У яе асабістым віртуальным кабінеце адлюстравалася сума ў 5 тысяч даляраў ЗША, якая праз пару месяцаў павялічылася больш чым у два разы. Калі жанчына вырашыла вывесці грошы на сваю рэальную банкаўскую картку, другі невядомы «работнік» інтэрнэт-рэсурса паведаміў ёй аб неабходнасці аплаціць розніцу ў курсах крыптавалют і розныя камісіі. У выніку гамяльчанка перавяла на названыя ёй рахункі больш за 36 тысяч беларускіх рублёў. Аднак грошы на яе картку так і не паступілі. Пасля чаго жанчына звярнулася ў міліцыю.

Завялі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0