Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.

Перадвыбарная агітацыя стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці - на СТВ.

Выступы кандыдатаў па ТБ і радыё пачнуцца 21 кастрычніка і пройдуць у працоўныя дні да 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежаваная пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць транслявацца ў вячэрні прайм-тайм — з 19.00 да 20.40.

Радыёвыступы можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці — «Мінская хваля». Па іншых абласцях — абласныя тэлерадыёкампаніі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0