ВПС міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі нанеслі ў сераду ў Сірыі ўдар для знішчэння пакінутых пасля адводу войскаў боепрыпасаў, піша tass.ru.

16 кастрычніка, пасля таго як вайскоўцы кааліцыі і асноўная баявая тэхніка пакінулі раён, два знішчальнікі F-15E нанеслі авіяўдар па цэментным заводзе, каб знішчыць склад з боепрыпасамі, які там знаходзіўся.

Войскі кааліцыі пакінулі ў сераду гарады Ракка і Табка на паўночным усходзе Сірыі. Перадавыя атрады сірыйскай арміі ўвайшлі ў горад Ракку, які да апошняга часу знаходзіўся пад кантролем курдскіх ваенізаваных фармаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0