Yongqing Bao / Wildlife Photographer of the Year
Пераможцам штогадовага конкурсу на лепшае фота дзікай прыроды стаў Юнцын Баа з Кітая. Ён зняў напад тыбецкай лісы на сурка. Сурок прагаладаўся пасля зімовай спячкі і выйшаў на паверхню. Убачыўшы лісу, ён падаў сігнал трывогі суродзічам. Драпежнік зрабіў выгляд, што не бачыць і не чуе сурка, але затым рэзка кінуўся ў яго бок — гэты момант і ўдалося зняць фатографу. Сурок загінуў.