twitter.com/Deadspin
Амерыканскі баксёр Патрык Дэй памёр у ноч на чацвер з-за чэрапна-мазгавой траўмы, атрыманай у баі з Чарльзам Конвелам. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Сусветнага баксёрскага савета (WBC), піша РБК.
Паядынак 27-гадовага Дэя і Конвела ў першай сярэдняй вазе прайшоў у ноч на нядзелю мінулага тыдня. Разыгрываўся тытул рэгіянальнага чэмпіёна паводле версіі USBA. Бой быў спынены ў дзясятым раўндзе пасля серыі удараў Конвела і падзення Дэя. Апошні быў вынесены з рынга на насілках. Баксёр трапіў у кому.
За кар'еру Дэй правёў 22 баі — 17 перамог, чатыры паразы, адна нічыя.
Гэта ўжо трэцяя смерць баксёраў у 2019 годзе. У ліпені з-за атрыманых падчас паядынкаў траўмаў памерлі расіянін Максім Дадашаў і аргенцінец Уга Сантыльян.