У Магілёве 16 кастрычніка дзесяцігадовы хлопчык залез пад мост цераз Дняпро і не змог сам спусціцца. Яму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе 112.by

112.by

112.by

У цэнтр аператыўнага ўпраўлення аддзела па надзвычайных сітуацыях у 18.12 патэлефанаваў мінак, які распавёў пра хлопчыка, што забраўся пад мост.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў хлопчык, яго завуць Мікіта, знаходзіўся на вяршыні апоры вышынёй каля 10 м.

«Пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы дзіця знялі і перадалі работнікам міліцыі. Медыцынская дапамога не спатрэбілася», — адзначылі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0